Map Graph

Помнік воінам-інтэрнацыяналістам (Бабруйск)

Бабруйск

Помнік воінам-інтэрнацыяналістам — помнік у Бабруйску, размешчаны ў скверы на рагу вуліц Сацыялістычнай і Інтэрнацыянальнай. Устаноўлены ў гонар воінаў-бабруйчан, якія загінулі пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку ў розных краінах свету. Адкрыты ў 1998 годзе. Аўтар праекта Э. К. Агуновіч, скульптар — У. Слабодчыкаў.

Read article